Пад Бабруйскам гараць тарфянікі

Мінулай ноччу Бабруйск накрыла едкім дымам, на сьвітанку бачнасьць была некалькі соцень мэтраў. Вакол гораду гараць тарфянікі.

Цераз доўгую засуху й сьпёку пажары пачаліся яшчэ тры дні таму ў высахлых зарасьцях трысьнягу, тады ж загарэўся торф. Агонь пайшоў на торфаапрацоўчы завод, пажарным удалося яго адстаяць. Але вялізнае тарфяное поле перад ім загарэлася ўсё. Жар сышоў углыб, і дым толькі павялічыўся, бо торф спакойна гарыць пад зямлёй.

Your browser doesn’t support HTML5

Пад Бабруйскам гараць тарфянікі

Цяпер увесь сьветлавы час пажарныя паліваюць задымленыя палі і ваколіцы. Акрамя вады з пажарных машын пастаянна пампуецца вада з возера, і яшчэ падвозіць цыстэрны гарадзкі водаканал. Задымленасьць удалося крыху зьбіць, смог над горадам істотна зьменшыўся — але прагнозы на найбліжэйшыя дні не суцяшальныя. Калі ня будзе моцнага дажджу, будзе яшчэ дыміць.