Спрэчка пракрамлёўскага палітоляга і апазыцыянэра — куды Расею вядзе вайна?

Сыстэма залпавага агню на плятформе цягніка на станцыі Матвееў Курган непадалёк ад расейска-украінскай мяжы, 23 траўня, 2015 году

У маскоўскай студыі Радыё Свабода ў праграме Міхаіла Сакалова дыскутавалі палітоляг, дырэктар Інстытуту палітычных дасьледаваньняў, былы дэпутат Дзярждумы Расеі, Сяргей Маркаў і палітык, кіраўнік руху «Выбар Расеі», былы дэпутат Дзярждумы Ўладзімір Рыжкоў.