Міністры унутраных спраў Нямеччыны, Францыі і Вялікабрытаніі Томас дэ Мэзьер, Бэрнар Казнэў і Тэрэза Мэй 30 жніўня апублікавалі сумесную заяву наконт сытуацыі з ўцекачамі ў паўднёвай Эўропе.
У заяве падкрэсьліваецца неабходнасьць стварыць да канца году ў Грэцыі і Італіі адмысловыя пункты, каб там можна было браць у мігрантаў адбіткі пальцаў і рэгістраваць іх, што дазволіць уладам хутка выяўляць тых, хто мае патрэбу ў абароне.
Падпісанты заявы заклікалі правесьці на працягу наступных двух тыдняў правесьці спэцыяльнае паседжаньне міністраў унутраных спраў юстыцыі краінаў ЭЗ, каб абмеркаваць крызіс.
Тысячы ўцекачоў з Аўганістану, Банглядэшу, Сірыі ды іншых краін загінулі сёлета, спрабуючы патрапіць у краіны Эўразьвязу.
Вугорская паліцыя паведаміла ў нядзелю 30 жніўня пра арышт грамадзяніна Баўгарыі — пятага падазраванага ў датычнасьці да гібелі 71 мігранта, знойдзеных у закінутым грузавіку ў Аўстрыі на мінулым тыдні.