Сын Уладзіміра Беражкова: бацька віну не прызнаў і памілаваньня не прасіў

Уладзімер Беражкоў

Сын Уладзімір Беражкова Мікіта на сваёй старонцы ў фэйсбуку пракамэнтаваў заяву прадстаўніка Сьледчага камітэта Алега Шандаровіча пра тое, што экс-мэнэджэр менскага «Дынама» не адмаўляе сваю віну, прызнаўся ў крадзяжы 1 мільярда рублёў і зьбіраецца прасіць памілаваньня ў Аляксандра Лукашэнкі.

Камэнтар Мікіты Беражкова такі:

1. Віну не прызнаў

2. Аб памілаваньні не пісаў

3. Ня краў

4. Фіктыўных людзей не наймаў

Неяк так...