Ужо сёньня 24 жніўня: Дзень незалежнасьці Ўкраіны

в. Рэдкавічы. Любанскі р-н. Менская вобласьць

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9.

Афіша:

Візыт у НАН Беларусі дэлегацыі Касьмічнага агенцтва Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. Заяўленая мэта візыту — правядзеньне перамоваў з кіраўніцтвам НАН Беларусі пра мэханізмы і пэрспэктывы навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва ў галіне касьмічных тэхналёгій.

У гісторыі:

1899 — нарадзіўся Хорхэ Луіс Борхэс, аргентынскі пісьменьнік.

1949 — набыў моц Паўночна-Атлянтычны пакт (НАТО).

1989 — Тадэвуш Мазавецкі стаў першым некамуністычным прэм’ер-міністрам пасьляваеннай Польшчы.

1991 — у Менску на патрабаваньне дэпутатаў Апазыцыі БНФ пачалася Нечарговая Пятая сэсія Вярхоўнага Савету БССР. Дэпутаты БНФ вынесьлі ў парадак дня прапанову аб спыненьні дзейнасьці КПБ-КПСС і наданьні Дэклярацыі аб сувэрэнітэце статусу канстытуцыйнага закону.

1991 — Украіна абвясьціла незалежнасьць.

1991 — Міхаіл Гарбачоў пакінуў пасаду генэральнага сакратара ЦК КПСС.

У гэты дзень нарадзіліся:

1879 — Іван Пуліхаў, беларускі рэвалюцыянэр.

1896 — Янка Чарапук, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч.

1899 — Хорхэ Луіс Борхес, аргентынскі пісьменьнік.

1906 — Юльян Саковіч, дзяяч нацыянальна-вызваленчага руху, актывіст Таварыства Беларускай Школы і Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, Беларускай Народнай Самапомачы, сябар ЦК Беларускай Незалежніцкай партыі.

1929 — Ясір Арафат, лідэр Палестыны.

У памяці:

1990 — памёр Сяргей Даўлатаў, расейскі пісьменьнік.

Цытата:

«Мае кнігі (што ня ведаюць аб маім існаваньні) Ёсьць такой жа часткай мяне, як мой твар Зь сівымі скронямі ды шэрымі вачыма, Які я ў люстрах выглядаю марна Й абмацваю запалаю далоньню. Не бяз пэўнае тут зразумелай прыкрасьці Я думаю, што ўсе істотныя словы, Якімі выказаны я, знаходзяцца не на маіх старонках, А на чужых, што пра мяне ня маюць уяўленьня. Ды гэтак лепш. Памерлых галасы Заўсёды будуць вымаўляць мяне».

Хорхэ Луіс Борхэс, «Мае кнігі» (пераклад Максіма Шчура)