Караткевіч: Лукашэнка зрабіў крок насустрач Эўразьвязу

Тацяна Караткевіч

Прэтэндэнтка на пасаду прэзыдэнта Тацяна Караткевіч гэтак пракамэнтавала Радыё Свабода сёньняшняе вызваленьне палітвязьняў.

Прэтэндэнтка на пасаду прэзыдэнта Тацяна Караткевіч гэтак пракамэнтавала Радыё Свабода сёньняшняе вызваленьне палітвязьняў:

«Гэта найлепшая навіна, якая магла быць. Я вельмі радая за сем’і, родных, тых, хто ўсе гэтыя гады чакаў, спадзяваўся, верыў. Гэта было складанае выпрабаваньне.

Лукашэнка зрабіў крок насустрач Эўрапейскаму Зьвязу. Гэта ў першую чаргу з-за складанай эканамічнай сытуацыі.

Гэта вельмі правільны крок, які дазволіць разьвіваць адносіны паміж Эўрапейскім Зьвязам і Беларусьсю, што ў сёньняшніх умовах зьяўляецца пытаньнем нацыянальнай бясьпекі. Таксама гэта можа адкрыць для Беларусі новыя магчымасьці фінансавай дапамогі ад міжнародных арганізацый. Важна, каб і ў будучыні ў нас не зьявіліся новыя палітычныя зьняволеныя, а будучыя выбары прайшлі сумленна і адкрыта. Гэта сёньня трэба не Лукашэнку, гэта трэба ўсёй Беларусі».