Ядвіга Рубцова: Пра мужа ведаю толькі тое, што ён ужо на волі

Віктар Рубцоў і Ядвіга Рубцова, сын і жонка Юрыя Рубцова

Жонка палітвзьня Юрыя Рубцова Ядвіга паведаміла карэспандэнту Свабоды, што яе муж паўгадзіны таму быў ужо на волі і едзе дадому, але як ён дабіраецца ў Гомель з Бабруйску ёй невядома.

«Так атрымалася, што мы выйшлі з дому і там застаўся толькі 10-гадовы унук,— і якраз Юры пазваніў на хатні тэлефон і паведаміў, што ужо едзе. Але як і што, падрабязнасьцяў унук не запомніў. Апошні цягнік з Бабруйску на Гомель выйшаў 20 хвілін таму, можа ён ім едзе. Чакаем. Тут яго гатовыя сустракаць шмат людзей, як і ў Бабруйску шмат хацелі зь ім пабачыцца. Я ў такім шоку, што цяжка перадаць, як хвалююся, але гэтая навіна лепш за усё, што апошнім часам было. Вельмі яго чакаю».