У Расеі асудзілі за спробу сарваць канцэрт Макарэвіча

Андрэй Макарэвіч сьпявае ў Менску. Архіўнае фота.

Замаскварэцкі суд Масквы асудзіў да трох гадоў калёніі строгага рэжыму Алега Міронава, які распыліў газ з балёнчыка на канцэрце рок-музыкі Андрэя Макарэвіча. Міронаў быў прызнаны вінаватым у хуліганстве і нанясеньні пабояў супрацоўніку аховы.

Як паведамляе «Інтэрфакс», Міронаў папрасіў апраўдаць яго і заявіў: «Я хачу жыць у іншай Расеі — справядлівай і сумленнай, у якой патрыёты не сядзяць у лягерах за малазначны ўчынак».

Раней адвакат Дзмітрый Аграноўскі паведамляў, што прызнаны пацярпелым ахоўнік прэтэнзіяў да Міронава ня мае.

Андрэй Макарэвіч, які выступаў у судзе ў якасьці сьведкі, выказаў меркаваньне, час у СІЗА, які правёў падсудны, ужо зьяўляецца дастатковым для яго пакараньнем.

25 верасьня 2014 г. з-за распыленага Алегам Міронавым газу каля 500 гледачоў вымушаныя былі на час пакінуць залю, дзе праходзіў канцэрт Макарэвіча.

Адказнасьць за спробу сарваць канцэрт ўзялі на сябе актывісты руху «Іншая Расея».