Дзесяць чыноўнікаў супраць трох гусей

«Кампанія прэзыдэнта Пуціна па зьнішчэньні заходніх прадуктаў харчаваньня дасягнула новага ўзроўню абсурднасьці, калі ў адной вёсцы Цэнтральнай Расеі бульдозэр раздушыў тры замарожаныя гусі», — напісаў карэспандэнт The Times Марк Бэнэтс.

«У гэтым экстравагантным інцыдэнце, які нагадвае скетч „Монці Пайтана“, прынялі ўдзел як мінімум дзесяць прадстаўнікоў дзяржавы, у тым ліку паліцыянты, сельскагаспадарчыя інспэктары і афіцыйныя сьведкі» — дадаў Бэнэтс, адзначаючы, што апэрацыя выклікала шматлікія кпіны ў інтэрнэце.