Нямецкі міністар заклікаў да неадкладных перамоваў, каб не дапусьціць эскаляцыі ваенных дзеяньняў на Данбасе

Фрагмэнт мапы з сытуацыяй у зоне баявых дзеяньняў на Данбасе, 16 дніўня 2015 году

Міністар замежных справаў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер назваў сытуацыю на ўсходзе Ўкраіны «выбуховай» і заклікаў да неадкладных новых перамоваў, каб прадухіліць «новую сьпіраль ваеннай эскаляцыі».

Такую заяву нямецкі палітык зрабіў у інтэрвію часопісу Bild, апублікаваным у нядзельным выданьні 16 жніўня.

Штайнмаер кажа, што ён прапанаваў прадстаўнікам Кіева і прарасейскіх сэпаратыстаў неадкладна сустрэцца з прадстаўнікамі Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе (АБСЭ) для перамоваў, каб зьменшыць напружанасьць.

Дамова аб перамір’і, падпісаная ў Менску ў лютым, зьменшыла ўзровень баявых дзеяньняў, але абодва бакі канфлікту заяўляюць пра штодзённыя парушэньні перамір’я.

Ад пачатку баявых дзеяньняў летась на ўсходзе Ўкраіне было забіта каля 6,400 чалавек.