Штучныя жарсьці выбарчай кампаніі

Your browser doesn’t support HTML5

Абвастраюцца дыскусіі ў апазыцыі наконт фармату далейшага ўдзелу ў прэзыдэнцкай кампаніі. Пра што сьведчаць вынікі фармаваньня участковых выбарчых камісій? Чаму ў апазыцыйным асяродзьдзі пачалася кампанія супраць Тацьцяны Караткевіч? Ці магчымая нейкая новая эфэктыўная тактыка апазыцыі? Удзельнікі дыскусіі: мэтадоляг Уладзімер Мацкевіч і кіраўнік праекта Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў.