Як сьпяць палітыкі ФОТА

Сон прэм'ера Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева на цырымоніі адкрыцьця зімовых Алімпійскіх гульняў у Сочы быў самым папулярным сном Мядзьведзева ў мінулым годзе.

16 сьнежня 2011 года канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель (справа), міністар эканомікі Філіп Рэсьлер (у цэнтры) і былы міністар замежных справаў Гіда Вестэрвэле (зьлева) разам заплюшчылі вочы на пасяджэньні ў Бундэстагу.

Каралева Вялікабрытаніі Лізавета II на лекцыі ў Унівэрсытэцкім шпіталі Дзюсэльдорфа - падчас трохдзённага візыту ў Нямеччыну ў 2004 годзе.

Сябра ​фракцыі ЛДПР Міхаіл Хесін засядзеўся на плянарным пасяджэньні дзяржаўнай думы Расеі

Нігерыйскі прэзыдэнт Алусегун Абасаньё (зьлева) і прэзыдэнт Ганы Джон Куфуор на парадзе ў Тога

Вядомы францускі палітык Патрык Деведжан, прызначаны на пасаду прэзыдэнта рэгіянальнай рады аднаго з дэпартамэнтаў.

Францускі апазыцыйны палітык Бэрнар Акое захапляецца дэбатамі аб аднаполых шлюбах

Дэлегат зь Японіі на 60-й сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН

Дзьмітры Мядзьведзеў не самотны. Прэм'ер-міністар Японіі Шынзо Абэ на пасяджэньні па разьмеркаваньні бюджэтных сродкаў

А гэта кладуцца спаць дэпутаты Вярхоўнага Савету Беларусі падчас знакамітай галадоўкі

Самая змрочная гісторыя пра сон. Пацьверджаньняў ёй няма, але распавядаюць яе так: "У Паўночнай Карэі пакараны міністар абароны краіны Хён Ён Чхоль. Пакараньне сьмерцю ў прысутнасьці сотняў адмыслова запрошаных гасьцей адбылося 30-га красавіка. Хён Ён Чхоль быў расстраляны з супрацьпаветранай зброі. Яго злачынства - неляяльнасьць вярхоўнаму правадыру - заключалася нібыта ў тым, што міністар задрамаў на мерапрыемстве, на якім прысутнічаў Кім Чэн Ын ".