Відэа наступстваў жудаснага выбуху ў Кітаі

Карыстальнік hong wrong апублікаваў на YouTube відэа наступстваў выбуху, які адбыўся ў ноч на чацьвер на складзе лёгкаўзгаральных рэчываў у кітайскім горадзе Цяньцзінь.

На запісы, зробленым беспілётным дронам, бачны маштабны пажар і разбурэньні на значнай тэрыторыі.

Паводле апошніх зьвестак, у выніку выбуху загінулі больш за 50 чалавек, некалькі сотняў былі параненыя. Былі зьнішчаныя таксама некаторыя навакольныя будынкі.