Караткевіч згодная на пералік подпісаў

Your browser doesn’t support HTML5

Патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Тацяна Караткевіч заявіла, што ня супраць незалежнай грамадзкай праверкі сапраўднасьці подпісаў, сабраных за яе вылучэньне. З такой ініцыятывай выступіў рух «За Свабоду». Падзеньне курсу беларускага рубля прыпынілася. Нацыянальны банк вызначыў на чацьвер курс даляру 17 700 рублёў, а эўра — 20 356 рублёў. Тым ня менш, гандляры на гарадзкіх рынках сьцьвярджаюць, што жнівеньскі скачок курсу валюты прывёў практычна да каляпсу іх бізнэсу. У Беларусі прыступіла да працы місія Бюро правоў чалавека АБСЭ па назіраньні за выбарамі. Яе кіраўнік Жак Фор даў першую прэс-канфэрэнцыю.