Мэр Львова запрасіў Лукашэнку на матч Украіна — Беларусь

Мэр Львова Андрэй Садовы запрасіў кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку на матч Украіна — Беларусь, які пройдзе ў рамках кваліфікацыі на Эўра-2016.

«Зьвяртаюся з ініцыятывай, каб прэзыдэнт Парашэнка запрасіў у Львоў на футбольны матч Украіна — Беларусь, які пройдзе 5 верасьня, прэзыдэнта Лукашэнку. Вельмі важна, каб кіраўнікі нашай краіны максымальна выкарыстоўвалі магчымасьці Львова для правядзеньня міжнародных сустрэч, форумаў і канфэрэнцый», — сказаў Садовы.

Ягоныя словы цытуе сайт Tribuna.com