З васьмі засталося пяць, а даляр ўжо па 17,000

Your browser doesn’t support HTML5

Кола прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта скарацілася з васьмі да пяці чалавек. Лідэр партыі "Справядлівы сьвет" Сяргей Калякін і лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька вырашылі не перадаваць у тэрытарыяльныя камісіі подпісы, сабраныя ў сваю падтрымку. Іншая прэтэндэнтка – Жанна Раманоўская, здала на праверку зусім невялікую колькасьць подпісаў. Рэгістрацыя Тацяны Караткуевіч, на думку Сяргея Калякіна, будзе азначаць, што яна пайшла на зьдзелку з уладамі. Курс беларускага рубля імкліва падае адносна амэрыканскага даляру. Сёньня ў абменьніках камэрцыйных банкаў даляр прадавалі за 17 тысяч рублёў