ЗША пашырылі санкцыі ў дачыненьні да газавай і нафтавай галін Расеі.
Як паведамляе агенцтва «Рэйтэр», забароненыя пастаўкі абсталяваньня для Паўднёва-Кірынскага радовішча «Газпрома» ў Ахоцкім моры.
Як растлумачыў амэрыканскі юрыдычны кансультант па гандлёвых пытаньнях Дуглас Джэкабсан, ўводзіцца забарона на экспарт і рээкспарт для радовішча абсталяваньня амэрыканскай вытворчасьці або вырабленага з 25-працэнтным амэрыканскім удзелам.
30 ліпеня ЗША ўвялі новыя абмежаваньні ў дачыненьні да шэрагу грамадзянаў і прадпрыемстваў Расеі і Ўкраіны.
У чэрвені Эўразьвяз прадоўжыў санкцыі супраць Расеі да 31 студзеня наступнага года, матываваўшы гэта няпоўным выкананьнем расейскім бокам умоў Менскіх пагадненьняў па ўрэгуляваньні канфлікту ва Ўкраіне
ЗША і краіны Эўразьвязу ўвялі першыя санкцыі ў дачыненьні да Расеі ў сакавіку 2014 года — у адказ на яе анэксію Крыма і ўдзел ва ўзброеным канфлікце на ўсходзе Ўкраіны.