Ірына Дубянецкая: Неперакладзеная Біблія прыводзіць да недасфармаванай нацыянальнай сьвядомасьці

Your browser doesn’t support HTML5

Беларуская навуковая грамадзкасьць рыхтуецца адзначыць 500-годзьдзе беларускага кнігадрукаваньня. 6 жніўня 1517 году Францішак Скарына ў Празе надрукаваў Псалтыр, а потым амаль кожны месяц выдаваў новую кнігу Бібліі. Бальшыня народаў з разьвітымі культурамі маюць поўныя пераклады Бібліі на свае мовы, а ў беларусаў іх дагэтуль няма. Так сьцьвярджае доктар тэалёгіі, дырэктарка Беларускага калегіюму Ірына Дубянецкая.