Былы міністар Пятро Краўчанка: Пуцін абсалютна мае рацыю. А судзіць трэба Клінтана і Блэйра

Пятро Краўчанка

Тэлеканал «Дождж» праводзіў апытаньне на вуліцах Масквы: ці трэба праводзіць міжнародны трыбунал, каб высьветліць, хто зьбіў Малайзійскі «Боінг» пад Данецкам. І выпадкова сустрэў былога міністра замежных справаў Беларусі (1990-1994) Пятра Краўчанку.

Краўчанка не вагаўся ў адказах: «Трыбунал па малазійскаму Боінгу не патрэбны, Пуцін абсалютна мае рацыю. А трэба судзіць Клінтана і Блэйра за бамбаваньне Бялграду».