Іна Снарская: Трэба ратаваць Украіну ад нянавісьці

Your browser doesn’t support HTML5

Беларуская паэтка Іна Снарская вось ужо чвэрць стагодзьдзя жыве ва Ўкраіне, у Палтаве. Уваходзіць у Нацыянальны саюз украінскіх пісьменьнікаў, хоць усе яе кнігі напісаны па-беларуску. З пачаткам вайны ў Данбасе пачала пісаць і па-ўкраінску – на знак салідарнасьці з украінцамі. Падчас нядаўняга прыезду паэткі на радзіму зь ёю сустрэўся і пагутарыў Міхась Скобла.