Над Менскам узьняліся 70 паветраных шароў ФОТА, ВІДЭА

  • БелаПАН

Дзясяткі паветраных шароў над Менскам ФОТА

Раніцай 18 ліпеня ў межах першага фэстывалю авіяцыйнага спорту адбыўся масавы палёт паветраных шароў.

З аэрапорта Менск-1 у неба адначасова падняліся 70 аэрастатаў зь Беларусі, Латвіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расеі, Украіны.

Палёт доўжыўся прыкладна гадзіну, шлях склаў 13 км. Прызямленьне адбылося каля Мачулішчаў.

Your browser doesn’t support HTML5

Пралёт над Менскам на паветраным шары ВІДЭА

Аляксей Фёдараў, пілёт паветранага шару (Расія):

«Шар выкананы ў форме сэрца. Гэта адзіны шар у форме сэрца з тых, што ўдзельнічаюць у спаборніцтвах. Аб’ём 2.550 мэтраў кубічных. Грузападымальнасць 270 кг. Расход газу — адзін балён за паўгадзіны. Гэта 40 літраў. Цяпер у нас на палёт пайшло 80 літраў газу. А працягласьць палёту была прыблізна гадзіна. Сёньня мы прайшлі ў раёне 13 км. У каго ёсьць вялікае жаданне, той знойдзе магчымасьць палётаць».