Чаму Расея супраць трыбуналу па «Боінгу»
Your browser doesn’t support HTML5
Рада бясьпекі ААН разглядае прапанову утварыць міжнароднага трыбуналу па справе катастрофы малайзійскага «Боінгу», зьбітага летась у ліпені над Данбасам. Расея катэгарычна выказваецца супраць і пагражае скарыстацца сваім правам вэта.
Кастрычніцкі суд Магілёва спыніў адміністрацыйны перасьлед супраць рэдактара сайта «Наш Магілёў» Ігара Барысава. Журналіста вінавацілі ў выкарыстаньні для сайта замежнай дапамогі, а таксама ў распаўсюдзе непраўдзівай інфармацыі.
Ва Ўкраіне і сьвеце адзначаюць 150-годзьдзе з дня нараджэньня былога кіраўніка Ўкраінскай грэка-каталіцкай царквы, мітрапаліта Андрэя Шаптыцкага. Ушаноўваюць яго і адзінаверцы зь Беларусі.