Збор подпісаў: першыя вынікі

Your browser doesn’t support HTML5

Ідзе шосты дзень збору подпісаў выбарцаў, які вядуць ініцыятыўныя групы васьмі патэнцыйных прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта Беларусі. У камандзе Лукашэнкі і некалькіх іншых кандыдатаў лічбы не называюць. За Лябедзьку сабрана 10 тысяч подпісаў, за Калякіна – шэсьць. 28 ліпеня пры Цэнтральнай выбарчай камісіі акрэдытаваны восьмы назіральнік. Ім стаў прадстаўнік Партыі БНФ Юры Чавусаў. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.