Лукашэнка першым здаў дакумэнты ў ЦВК

Аляксандар Лукашэнка

Сёньня дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў у падтрымку патэнцыйнага кандыдата на прэзыдэнта паступілі ў Цэнтральную выбарчую камісію ад імя дзейнага прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі. Такім чынам, кіраўнік дзяржавы зьбіраецца балятавацца на вышэйшую пасаду ў краіне ўжо пяты раз запар.

Кіраўніком ініцыятыўнай групы Лукашэнкі стаў старшыня афіцыйных прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Арда.

Інфармацыю пра гэта Свабода атрымала ў Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Дакумэнты, які прыйшлі ад Лукашэнкі, ЦВК павінна разгледзець цягам пяці дзён, уключаючы дзень падачы.