У канадзкім «Слуцку» адзначылі беларускае Купальле ФОТА

У канадзкім Слуцку 4 ліпеня канадыйскія беларусы адзначылі Купальле. Удзел у сьвяткаваньнях узялі 140 чалавек. Многія прыехалі ў вышыванках і выцімайках.

Падчас сьвяткаваньня адбываліся сьвяточны кірмаш, парад строеў, гульні для дзяцей і дарослых, беларускія сьпевы і танцы.

«Слуцак» — так называецца беларуская база адпачынку недалёка ад Таронта ў Канадзе. У 1966 г. Згуртаваньне беларусаў Канады набыло фэрму, неўзабаве быў створаны дом адпачынку. Цяпер там рэгулярна зьбіраюцца беларусы Канады.