Кітайскім будаўнікам выплацілі заробкі

Кітайскія рабочыя падчас маршу з Добруша ў Гомель 2 ліпеня

Кітайскім рабочым, якія працуюць на будаўніцтве кардоннага камбіната ў Добрушы пагасілі трохмесячную запазычанасьць па зробках. Больш яны прэтэнзій не маюць.

Запазычанасьць па заробках за 3 месяцы складала ад 9 да 10 тыс. юаней, што эквівалентна 22,3–24,8 млн беларускіх рублёў, або ў сярэднім ад 7,4 да 8,3 млн за месяц, паведамляе «Наша ніва».

2 ліпеня каля двухсот кітайскіх будаўнікоў у знак пратэсту ня выйшлі на працу, яны дайшлі пешкі з Добруша да Гомеля і накіроўваліся ў Менск, каб сустрэцца з кітайскім амбасадарам. Толькі пасьля доўгіх перамоваў з кітайскімі дыпляматамі, якія прыехалі да іх у Гомель, яны пагадзіліся сесьці ў пададзеныя ім аўтобусы і вярнуцца ў Добруш.