Суд над Надзеяй Саўчанкай можа пачацца ў гэтым месяцы

Судовы працэс на Надзеяй Саўчанкай, украінскай лётніцай і дэпутатам Вярхоўнай Рады, якую знаходзіцца ў расейскай турме ад мінулага ліпеня, можа пачацца на працягу некалькіх тыдняў.

Пра гэта паведаміў яе адвакат Ільля Новікаў. Саўчанка кажа, што яе выкралі сэпаратысты на ўсходзе Ўкраіны і незаконна вывезьлі ў Расею.

Яе абвінавачваюць у саўдзеле ў забойстве двух расейскіх журналістаў, а таксама ў незаконным перасячэньні мяжы. Сама Саўчанка адмаўляе абвінавачваньні.

10 чэрвеня маскоўскі суд падоўжыў тэрмін яе ўтрыманьня пад вартай да 10 верасьня.