Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Надзея Саўчанка год у маскоўскім палоне

1/15
.
Надзею Саўчанку вядуць у маскоўскі суд.
2/15 Надзею Саўчанку вядуць у маскоўскі суд.
.
3/15
.
За кратамі ў судзе.
4/15 За кратамі ў судзе.
.
За кратамі расейскага суду.
5/15 За кратамі расейскага суду.
.
Пікет у падтрымку Надзеі Саўчанкі ля будынку ФСБ Расеі.
6/15 Пікет у падтрымку Надзеі Саўчанкі ля будынку ФСБ Расеі.
.
Зноў вядуць у суд.
7/15 Зноў вядуць у суд.
.
Ліст Саўчанкі з турмы.
8/15 Ліст Саўчанкі з турмы.
.
Надзея на судовых слуханьнях.
9/15 Надзея на судовых слуханьнях.
.
10/15
.
Пратэст пад час прыезду Пуціна ў Італію.
11/15 Пратэст пад час прыезду Пуціна ў Італію.
.
Пратэст пад час прыезду Пуціна ў Італію.
12/15 Пратэст пад час прыезду Пуціна ў Італію.
.
Надзея Саўчанка пасьля галадоўкі.
13/15 Надзея Саўчанка пасьля галадоўкі.
.
Марыя Саўчанка, маці Надзеі.
14/15 Марыя Саўчанка, маці Надзеі.
.
Плякат у Вярхоўнай Радзе Ўкраіны.
15/15 Плякат у Вярхоўнай Радзе Ўкраіны.
.
Previous slide
Next slide

Год таму прарасейскія баевікі захапілі ў палон украінскую лётчыцу Надзею Саўчанку. Пасьля яе перавезьлі на тэрыторыю Расеі і ўтрымліваюць у маскоўскай турме.

Як перадае УНІАН, прадстаўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Лысенка сёньня сказаў на брыфінгу ў Кіеве:

«Сёньня — гадавіна з таго чорнага дня, як трапіла ў палон Надзея Саўчанка. Яе невінаватасьць, незаконнасьць перамяшчэньня і ўтрыманьня на тэрыторыі Расеі ўжо неаднаразова былі даказаныя яе адвакатамі і аўтарытэтнымі экспэртамі. Нягледзячы на шматмесячныя галадоўкі, высокае званьне Героя Ўкраіны, мандат народнага дэпутата, сябра ўкраінскай дэлегацыі ў ПАРЭ, расейская ўлада адмаўляецца яе вызваліць — як і многіх іншых палітвязьняў-украінцаў», — сказаў Лысенка.

Надзею Саўчанку выкралі баевікі ў Данбасе, а затым яе перавезьлі ў Расею, дзе абвінавацілі ў датычнасьці да гібелі расейскіх журналістаў. У той жа час, паводле дадзеных абароны, яна не магла быць датычная да гібелі журналістаў, бо трапіла ў палон яшчэ да іх сьмерці.

26 кастрычніка 2014 году на пазачарговых выбарах Саўчанку абралі народным дэпутатам па сьпісе партыі «Бацькаўшчына». Вярхоўная Рада дэлегавала яе ў ПАРЭ.

24 красавіка сёлета Сьледчы камітэт Расеі прад’явіў Саўчанцы канчатковае абвінавачваньне ў нібыта дапамозе ў забойстве дзьвюх і больш асобаў і ў незаконным перасячэньні мяжы.

21 мая яе адвакат Марк Фейгін заявіў, што папярэдняе сьледзтва завершана. Фейгін адзначыў, што Саўчанку абвінавачваюць па трох эпізодах: дапамаганьне ў забойстве расейскіх журналістаў, незаконнае перасячэньне мяжы Расеі, а таксама замах на забойства пяці чалавек. Маюцца на ўвазе грамадзяне, якія выратаваліся пасьля абстрэлу расейскіх карэспандэнтаў пад Луганскам, сказаў ён.

6 мая Басманны суд Масквы падоўжыў тэрмін арышту Саўчанцы да 30 чэрвеня.

Маскоўскі гарадзкі суд 10 чэрвеня па хадайніцтве Сьледчага камітэту РФ падоўжыў тэрмін арышту Саўчанкі яшчэ на тры месяцы — да 30 верасьня, усяго да 15 месяцаў утрыманьня пад вартай.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG