Царнаеву канчаткова вынесены сьмяротны прысуд

Джахар Царнаеў у судзе.

Фэдэральны акруговы судзьдзя ў Бостане вынес канчатковы прысуд у справе выбуху на Бостанскім маратоне. Джахар Царнаев мае быць пакараны шляхам сьмяротнай іньекцыі.

Царнаев, прызнаны прысяжнымі вінаватым у выбухах на маратоне ў Бостане ў 2013 годзе, выступіў з апошнім словам перад абвяшчэньнем канчатковага прысуду.

«Я прашу прабачэньня за жыцьці, якія я адабраў, за пакуты, якія прычыніў, за нанесеную шкоду, непапраўную шкоду», — цытуе Царнаева Reuters.

У траўні прысяжныя дасягнулі аднагалоснага рашэньня аб тым, што Царнаеў мусіць быць пакараны сьмерцю.

Ахвярамі выбухаў ля фінішнай рысы Бостанскага маратону 15 красавіка 2013 году сталі тры чалавекі, 264 атрымалі раненьні.