Мой Абламейка

Your browser doesn’t support HTML5

У кнігарні «логвінаЎ» сёньня прэзэнтуюць кнігу эсэістыкі нашага калегі Сяргея Абламейкі «Мой Картаген». Кніга выйшла ў «Бібліятэцы Свабоды. ХХІ стагодзьдзе». У прэзэнтацыі возьмуць удзел Уладзімер Арлоў, Аляксандар Лукашук, Вінцук Вячорка, Ірына Дубянецкая. Тэмы дыскусіі: беларуская ідэя, “русский мір”, сьмерць архітэктара ў Беларусі. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.