У Ерэване ўдзельнікі пратэсту забарыкадаваліся сьметніцамі

Your browser doesn’t support HTML5

Акцыя пратэсту арганізаваная грамадзянскім рухам «Не рабунку!». Гэты рух складаецца пераважна з прадстаўнікоў моладзі, не зьвязаных зь якімі-небудзь палітычнымі і грамадзкімі сіламі.

У цэнтры Ерэвану на праспэкце Баграмяна ўдзельнікі акцыі пратэсту супраць рашэньня ўладаў аб павышэньні тарыфаў на электраэнэргію забарыкадаваліся ад паліцыі вялікімі вулічнымі сьмецьцевымі бакамі.

«Мы ствараем сваю лінію бясьпекі. Мы не праяўляем агрэсіі. Адзіная наша задача — гарантаваць бясьпеку сядзячай акцыі», — сказаў журналістам удзельнік акцыі Ішхан Хасравян.

Між тым, паліцыя заклікала дэманстрантаў вынесьці сьметніцы з цэнтральнай плошчы. «Вы павінны вынесьці сьметніцы, паколькі ставіць іх тут забаронена законам», — сказаў у гукаўзмацняльнік намесьнік начальніка паліцыі Ерэвану палкоўнік Валеры Асіпян.

Ён таксама адзначыў, што паліцыя не зьбіраецца нічога прадпрымаць, «пакуль сход носіць мірны характар». «Але ў вашых шэрагах ёсьць правакатары, якія ўзброеныя камянямі і іншымі прадметамі. Просім ліквідаваць іх, у адваротным выпадку ўсю адказнасьць будзе несьці каардынацыйная група», — заявіў Асіпян.

Акцыя пратэсту арганізаваная грамадзянскіх рухам «Не рабунку!». Гэты рух складаецца пераважна з прадстаўнікоў моладзі, не зьвязаных зь якімі-небудзь палітычнымі і грамадзкімі сіламі.

Ініцыятыва «Не рабунку!» патрабуе ад уладаў адмяніць рашэнне Камісіі па ўрэгуляванні грамадзкіх паслуг ад 17 чэрвеня, згодна зь якім тарыф на электраэнэргію з 1 жніўня падвысіцца прыкладна на 16%.

Увечары ў панядзелак удзельнікі акцыі рушылі шэсьцем да будынка рэзыдэнцыі прэзыдэнта Армэніі на праспэкце Баграмяна, дзе іх шлях быў перакрыты паліцыяй і дэманстрацыя была разагнаная пры дапамозе вадамётаў.

Акцыя пратэсту супраць рашэньня ўладаў аб павышэньні тарыфаў на электраэнэргію праходзіць таксама ў Гюмры — у другім па велічыні горадзе на поўначы Армэніі, перадае «Інтэрфакс».

Паводле паведамленьня, на цэнтральнай Тэатральнай плошчы гораду сабраліся некалькі соцень чалавек у падтрымку шырокамаштабнай акцыі пратэсту, якая праходзіць у Ерэване.

«Людзі сьпяваюць, абмяркоўваюць сытуацыю і складаюць плян далейшых дзеяньняў», — пішуць СМІ.

У горадзе Гюмры дысьлякаваная 102 расейская вайсковая база.