Сэнат ЗША ўхваліў законапраект, які прадугледжвае ўзбраеньне Ўкраіны

Сэнат Кангрэсу ЗША, нягледзячы на пярэчаньні Белага дома, ухваліў законапраект аб выдатках на абарону, які, сярод іншага, прапануе даць Украіне ўзбраеньне і іншую вайсковую дапамогу.

Законапраект, у прыватнасьці, прадугледжвае, што Ўкраіну павінны сёлета забясьпечыць ваеннай дапамогай на суму ў 300 мільёнаў даляраў, у прыватнасьці, радарамі і процітанкавай зброяй.

Раней крыху іншую вэрсію законапраекту прыняла Палата прадстаўнікоў Кангрэсу, і цяпер яны павінны ўзгадніць сумесную вэрсію.

Прэзыдэнт Барак Абама, нязгодны зь іншымі дэталямі законапраекту, якія не зьвязаныя з Украінай, ужо заяўляў, што накладзе на яго вета.