Гомельскі аблвыканкам застаўся без блакітных елак

Буралом пашкодзіў яліны пры будынку Гомельскага аблвыканкаму. Усё, што засталося, сьпілавалі

Залева і шквалісты вецер, якія абрынуліся на Гомель, «прапалолі» шэраг калматых блакітных елак, якія расьлі пры фасадзе аблвыканкаму на праспэкце Леніна, 2.

Вецер гуляў па праспэкце паміж будынкамі, як у аэрадынамічнай трубе, і выкарчоўваў дрэвы.

Пасьля стыхіі кіраўніцтва аблвыканкаму вырашыла наагул зьліквідаваць дрэвы. Акурат так, як гэта рабілася яшчэ нядаўна ўздоўж шашы. Пашкоджаныя і некаторыя ацалелыя елкі сьпілавалі і вывезьлі.

Чым будзе аздоблены фасад Гомельскага аблвыканкаму, пакуль невядома.

Так выглядала тэрыторыя ля аблвыканкаму да ўрагану