Ці стануць першыя Эўрапейскія гульні ў Баку важнай спартовай падзеяй?

Гэта першыя ў гісторыі Эўрапейскія гульні. Намаганьні уладаў Азербайджану, якія яны прыклалі да таго, каб гульні прайшлі гладка, параўнальныя з выдаткамі Расеі перад правядзеньнем алімпійскіх гульняў у Сочы.

Адкрыцьцё Эўрапейскіх гульняў у Азербайджане было азмрочана інцыдэнтам у алімпійскай вёсцы. Напярэдадні тры аўстрыйскія спартоўкі атрымалі сур'ёзныя траўмы пасьля таго, як на іх наехаў аўтобус.

Спартовак вярнулі на радзіму ў самалёце, які належыць прэзыдэнту Азербайджану Ільхаму Аліеву.

Your browser doesn’t support HTML5

У БАКУ НАПЯРЭДАДНІ ЭЎРАПЕЙСКІХ ГУЛЬНЯЎ АЎТОБУС ЗЬБІЎ ТРОХ СПАРТОВАК

Гэта першыя ў гісторыі Эўрапейскія гульні. Намаганьні уладаў Азербайджану, якія яны прыклалі да таго, каб гульні прайшлі гладка, параўнальныя з выдаткамі Расеі перад правядзеньнем алімпійскіх гульняў у Сочы.

Ці стануць першыя Эўрапейскія гульні самай важнай спартовай падзеяй у Эўропе?

Your browser doesn’t support HTML5

Спартовы аглядальнік пра Гульні ў Баку

Улады Азербайджану надалі асаблівую ўвагу ня толькі фінансаваму забесьпячэньню падрыхтоўкі гульняў, але і забесьпячэньню бясьпекі.

Бясьпекі ад непажаданых журналістаў і праваабаронцаў. У прыватнасьці, за некалькі дзён да гульняў у Баку быў зачынены офіс АБСЭ і забаронены ўезд у краіну супрацоўнікам міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International.

Your browser doesn’t support HTML5

"Вельмі сумна, што мы ня можам прыехаць у Баку" -

За апошні год 80 грамадзянскіх актывістаў і журналістаў былі затрыманыя ў Баку за крытыку ўраду. Дзясяткам журналістаў эўрапейскіх СМІ адмовілі ва ўезьдзе ў краіну для аьвятленьня гульняў. У прыватнасьці, у акрэдытацыі адмовілі карэспандэнту брытанскай газеты Guardian.

Your browser doesn’t support HTML5

Карэспандэнту брытанскай газэты Guardian адмовілі ў акрэдытацыі на Эўрапейскія Гульні

Каля дзевяці мільярдаў даляраў было выдаткавана ўладамі краіны на падрыхтоўку да гульняў. У Азербайджане, які займае сто дваццаць шостае месца ў сьвеце па ступені карумпаванасьці і дзе сярэдні заробак складае каля чатырохсот даляраў, шмат у каго выклікае зьдзіўленьне адкуль узяліся такія сродкі для арганізацыі гульняў.

Your browser doesn’t support HTML5

"У гэтай вёсцы для атлетаў алькаголь раздаецца бясплатна"

Шахіда Якуб, Дар'я Кудраўцава, Аляксандар Касаткін

(Настоящее время)