Алесь Краўцэвіч: Беларускае войска павінна прысягаць на Крапівенскім полі

Your browser doesn’t support HTML5

Днямі ў Менску прайшла прэзэнтацыя новай кнігі Алеся Краўцэвіча “Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага: 1248-1377”. Як насамрэч, а не на парадных партрэтах, выглядалі вялікія князі? Чаму пінскія ідэолягі забаранілі сустрэчу з гісторыкам у Палескім унівэрсытэце? Што застанецца пасьля нашага часу як вядомы ў архэалёгіі “культурны слой”?