Драматычны пажар пад Кіевам. Відэа зь бесьпілётніка

Your browser doesn’t support HTML5

Відэа зьнята падчас масіўнага пажару на нафтабазе пад Кіевам. Ужо загінулі пяць чалавек, у тым ліку трое пажарнікаў. Аварыйныя брыгады працягваюць змагацца з агнём 10 чэрвеня, але афіцыйныя асобы заявілі, што няма ніякай пагрозы распаўсюджваньня пажару.

Пажар на нафтабазе пад Кіевам працягваецца далей, але небясьпекі распаўсюджваньня яго на іншыя аб’екты больш няма. Такую інфармацыю раніцай 10 чэрвеня апублікаваў міністар унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў.

«На раніцу цалкам выгарэлі чатыры ёмістасьці. Гарэньне лякалізаванае. Разьлікі пажарных кантралююць пэрымэтр», — напісаў Авакаў у Twitter.

У выніку пажару, які ўспыхнуў увечары панядзелак 8 чэрвеня, і сэрыі выбухаў, якія адбыліся ў аўторак 9 чэрвеня, загінулі чатыры чалавекі, яшчэ адзін прапаў бяз вестак, 12 параненыя. У Дзяржаўнай службе надзвычайных сытуацый Украіны мяркуюць, што тушэньне пажару працягнецца як мінімум да раніцы серады 10 чэрвеня.