У Эстоніі гарыць завод па вытворчасьці рэдказямельных мэталаў у горадзе Сіламяэ, ад агню абваліўся дах аднаго з цэхаў.
Ёсьць пагроза хімічнага заражэньня. Паводле мясцовага ратавальнага цэнтру, пацярпелых няма, але ратавальнікі пакуль ня могуць патрапіць у сярэдзіну будынку і тушаць пажар звонку.
Пад канец дня прыйшла інфармацыя пра тое, што ў выніку пажару нафтавай базы пад Кіевам ва ўкраінскай сталіцы ўтрыманьне ў паветры шкодных рэчываў перавышае дапушчальныя нормы.
Мэр Кіева Віталь Клічко распарадзіўся абмежаваць у горадзе рух грузавога транспарту, паліваць вуліцы, заклікаў хворых не выходзіць з дому.