Хрысьціна Лялько: Маліцца па-беларуску — гэта радасьць

Your browser doesn’t support HTML5

20 гадоў таму выйшаў у сьвет першы нумар каталіцкага часопіса «Наша вера», пры якім сёньня працуюць выдавецтва і кнігарня, а таксама гуртуецца асяродак аднадумцаў, якія перакладаюць на беларускую мову багаслужбовую літаратуру. Выдадзены па-беларуску амаль 2000-старонкавы Імшал (Службоўнік) сьведчыць пра маштабнасьць іхняй працы. Госьцяй перадачы — нязьменная рэдактарка «Нашай веры» Хрысьціна Лялько.