Арлоў апублікаваў кнігу беларускай лацінкай

Уладзімер Арлоў трымае ў руках новую кнігу “Patria Aeterna”. Падчас прэзэнтацыі

У Менску прайшла прэзэнтацыя ўнікальнай кнігі пісьменьніка Ўладзімера Арлова. Выданьне «Patria Aeterna» адметнае тым што яно выйшла на беларускай лацінцы.

У новай кнізе прадстаўленая проза Ўладзімера Арлова, якая раней ужо друкавалася кірыліцай. Цяпер жа — беларускай лацінкай, якую пісьменьнік вырашыў папулярызаваць.

Назва кнігі перакладаецца з лацінскай мовы як «Радзіма вечная».

На прэзэнтацыі ў менскай галерэі «Ў» Уладзімер Арлоў падпісваў чытачам свае кнігі — таксама лацінкаю.

Прэзэнтацыя адбылася ў межах заключных заняткаў курсаў «Мова нанова».

Вокладка кнігі

Аўтар раздае аўтографы

Уладзімер Арлоў выступае падчас прэзэнтацыі