Вёска Воўца Карэліцкага раёну

Your browser doesn’t support HTML5

Пра гэта беларускія сяляне баяліся гаварыць па вайне і неахвотна гавораць і сёньня? Расправы, якія чынілі савецкія партызаны над сем’ямі калабарантаў. Уключна зь дзецьмі. Пра адно такое забойства мне распавялі ў вёсцы Воўца, што пад Карэлічамі. Ахвярамі сталі шэсьць чалавек, зь якіх чацьвёра дзяцей. Малодшай было 3 гады. Ці вядома імя камандзіра?