«Мая беларуская кніга» ў супэрмаркетах

Your browser doesn’t support HTML5

Ужо ў чэрвені на паліцах беларускіх кнігарняў зьявіцца адразу цэлая сэрыя айчыннай клясыкі пад назвай «Мая беларуская кніга». Сярод яе аўтараў — Францішак Аляхновіч, Вацлаў Ластоўскі, Васіль Быкаў ды іншыя творцы, на якіх «забыліся» дзяржаўныя выдавецтвы. Сэрыя з 26 кніг будзе прадавацца ня толькі ў кнігарнях «Белкнігі», але і ў супэрмаркетах, прычым выдаўцы абяцаюць зрабіць яе даступнай па кошце. Госьцем перадачы — адзін з распрацоўнікаў сэрыі, пісьменьнік Уладзімер Сіўчыкаў.