ЗША узмоцняць намаганьні, каб менскія дамоўленасьці датрымліваліся ВІДЭА

Your browser doesn’t support HTML5

ЗША будуць больш спрыяць таму, каб мірныя перамовы былі канструктыўныя і прывялі да ўрэгуляваньня ўзброенага канфлікту на тэрыторыі ўсходу Ўкраіны. Пра гэта заявіла намесьніца дзяржсакратара ЗША па пытаньнях Эўропы і Эўразіі Вікторыя Нуланд пасьля наведваньня трэніровак новай украінскай патрульнай службы.

Паводле яе слоў, неабходна выконваць усе часткі Менскіх дамоўленасьцяў па бясьпецы, а таксама ў пытаньнях палітыкі і гуманітарнай дапамогі.

Яна адзначыла, што неабходна, каб місія АБСЭ магла бясьпечна працаваць на мяжы, а ўсе без выключэньня грузы, якія ўваходзяць на тэрыторыю дзяржавы, правяраліся б украінскім бокам.

Вікторыя Нуланд апошні раз была ва Ўкраіне ў лютым 2015 году.