КДБ нічога ня ведае
Your browser doesn’t support HTML5
У КДБ Беларусі заявілі, што яны ніколі не затрымлівалі расейскага бізнэсоўца Максіма Фінскага, у СІЗА КДБ ён ніколі ня ўтрымліваўся і ня ўтрымліваецца. Пра арышт Фінскага ў Беларусі першай паведаміла расейскае выданьне «Коммерсант».
Улады абяцаюць утрымаць рост коштаў у Жыльлёва-камунальнай гаспадарцы на роўні $5 ў 2016-2017 гадах. Пра гэта заявіў сёньня ў Нацыянальным сходзе віцэ-прэм’ер Анатоль Калінін.
Дэлегаты кангрэсу Міжнароднай фэдэрацыі футболу (ФІФА) абіраюць прэзыдэнта. Беларусь падтрымае кандыдатуру ярданскага прынца Алі, але прагназуецца, што, нягледзячы на нядаўнія арышты і карупцыйныя скандалы, дзейны кіраўнік ФІФА Зэп Блатэр захавае сваю пасаду.
Прагучыць песьня з праекту Лявона Вольскага «Саўка ды Грышка». Героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка абмяркоўваюць арышты чыноўнікаў ФІФА і пэрспэктывы футбольнага чэмпіянату сьвету ў Расеі ў 2018 годзе.
Сёньня спаўняецца 70 гадоў галоўнаму рэдактару газэты «Новы час» Аляксею Каралю.
Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),
або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.
Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.