У Гішпаніі ўпаў ваенны самалёт, загінулі 10 членаў экіпажа

Архіўнае фота

У Сэвільлі ў суботу ўпаў ваенны самалёт, загінулі 10 членаў экіпажа. Факт авіякатастрофы пацьвердзіў прэм’ер-міністар Гішпаніі Марыяна Рахой.

Паводле яго, у суботу працягваліся выпрабаваніні новага самалёта ў аэрапорце Сэвільлі.

Зараз аэрапорт зачынены, усё рэйсы ў Сэвільлю перанакіраваныя на суседнія аэрадромы. На месцы катастрофы працуюць ратавальнікі і сьледчыя. Дадзеных аб пацярпелых няма.

Прычыны авіякатастрофы пакуль невядомыя.