Пяць месяцаў у прытулку

Your browser doesn’t support HTML5

Рэжысэр Андрэй Куціла пражыў некалькі месяцаў у вясковым прытулку, які насуперак волі ўладаў стварыў былы фэльчар і зэк Аляксей Шчадроў для абяздоленых, выкінутых на ўзбочча жыцьця людзей. Вынікам — дакумэнтальны фільм-назіраньне «Госьці», у якім малады творца шукае тэрыторыю міласэрнасьці ў неміласэрнай дзяржаве, спрабуе зразумець: як і чаму галоўны герой стужкі раптам адчуў сябе пераемнікам Маці Тэрэзы, пакліканым у Беларусі ратаваць бяздомных?