Рэфэрэндум стратаў

Your browser doesn’t support HTML5

20 гадоў таму адбыўся рэфэрэндум, у выніку якога беларуская мова страціла статус адзінай дзяржаўнай, а беларусы страцілі ў якасьці дзяржаўнай сымболікі гістарычныя сымбалі — бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня». Былы кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі Леанід Сініцын сьцьвярджае, што менавіта ён быў аўтарам сёньняшніх дзяржаўных герба і сьцяга, а мэтай рэфэрэндуму была «кансалідацыя нацыі ў рамках кансэрватыўнай палітыкі маладога прэзыдэнта».