Колькасьць ахвяр землятрусу ў Нэпале перавысіла 5500

На ліквідацыі наступстваў землятрусу ў Нэпале

Паводле апошніх зьвестак, больш за 5500 чалавек загінулі пры разбуральным землятрусе ў Нэпале. Моцныя дажджы ў ноч на чацьвер вымусілі ратавальнікаў прыпыніць работы на месцы трагедыі.

Некаторыя населеныя пункты паблізу эпіцэнтру падземных штуршкоў застаюцца бязь ежы і вады. Паводле інфармацыі ААН, шлях да некаторых аддаленых вёсак можа заняць да пяці дзён.

Аэрапорт Катманду перагружаны і ледзь спраўляецца з прыёмам велізарнай колькасьці самалётаў.

Раней паведамлялася, што жыхары Нэпалу пачалі перакрываць дарогі, па якіх рухаюцца машыны з гуманітарнай дапамогай, у знак пратэсту супраць дзеяньняў уладаў, якія, на іх думку, не надаюць дастаткова ўвагі ліквідацыі наступстваў землятрусу.