Пуцін заявіў, што Расея будзе адстойваць свае інтарэсы, і працытаваў Аль Капонэ

Расея будзе адстойваць свае геапалітычныя інтарэсы. Іншыя краіны павінны гэта зразумець і ставіцца да гэтага з павагай. Такое меркаваньне выказаў Уладзімер Пуцін у інтэрвію для фільму «Прэзыдэнт» на тэлеканале «Расія 1».

«Трэба было і нашым партнэрам зразумець, што ў такой краіны, як Расея, ёсьць і ня можа ня быць сваіх геапалітычных інтарэсаў», — заявіў ён, успамінаючы стан краіны пасьля распаду СССР.

«І трэба, з павагай ставячыся адзін да аднаго, шукаць балянсы, шукаць узаемапрымальныя разьвязкі», — дадаў ён.

Пуцін заявіў, што «ў нас усіх былі ілюзіі». «Нам здавалася тады, што пасьля крушэньня СССР і пасьля таго, што Расея добраахвотна — я хачу гэта падкрэсьліць — добраахвотна і сьвядома пайшла на абсалютна гістарычныя абмежаваньні, зьвязаныя з адмовай ад уласнай тэрыторыі, ад вытворчых магутнасьцяў, і гэтак далей і да таго падобнае, і нам здавалася, што з сыходам ідэалягічнага складніку, які падзяляў Савецкі Саюз і ўвесь астатні цывілізаваны сьвет, што цяпер „оковы пали, и свобода нас встретит радостно у входа, и братья меч нам отдадут“, — успамінае Пуцін. „Браты“ — мелася на ўвазе, там, за мяжой», — растлумачыў ён.

//player.vgtrk.com/iframe/video/id/1206281/start_zoom/true/showZoomBtn/false/sid/russiatv/?acc_video_id=episode_id/1192392/video_id/1164794/brand_id/59329

«Але „браты“ не сьпяшаліся аддаваць нам ніякі меч, але і з задавальненьнем забралі б рэшткі той былой баявой моцы, якой валодаў Савецкі Саюз», — адзначыў кіраўнік Расеі.

Пуцін нагадаў вядомае выказваньне, якое прыпісваецца мафіёзі Аль Капонэ — што «добрае слова і „Сьміт-энд-Вэсан“ дзейнічае значна больш эфэктыўна, чым проста добрае слова». «І, на жаль, ён меў рацыю», — сказаў Пуцін