У Нэпале адбыўся новы землятрус магнітудай 6,7

У нядзелю ў Нэпале адбыўся новы магутны падземны штуршок магнітудай 6,7. Геалягічная служба ЗША паведаміла, што эпіцэнтар землятрусу знаходзіцца на паўночным ўсходзе ад Катманду, недалёка ад мяжы з Кітаем.

Па дадзеных геолягаў, землятрус адбыўся на глыбіні 10 кілямэтраў і яго сіла, верагодна, была адчувальная ў радыюсе 50 кілямэтраў.

25 красавіка з-за землятрусу ў Нэпале разбураны тысячы дамоў, старадаўніх храмаў, людзі засталіся без прытулку, колькасьць тых, хто яшчэ застаецца пад заваламі, невядомая. Колькасьць ахвяр землятрусу дасягае амаль двух тысяч чалавек.