Колькасьць ахвяр землятрусу ў чатырох краінах рэгіёну перавысіла тысячу на фоне выратавальных работ, якія праходзяць у вельмі складаных умовах. Удакладненая магнітуда землятрусу склала 7,8.
Па наступствах яго ставяць на другое месца пасьля трагедыі 1934: тады землятрус магнітудай 8 забраў жыцьці 10 тысяч чалавек. Самы сур’ёзны ўрон нанесены сталіцы краіны Катманду: там разбураны жылыя будынкі і славутасьці, зьнішчаныя дарогі, на большай частцы тэрыторыі папсаваныя камунікацыі.
Тэлеканал CNN са спасылкай на МУС паведаміў пра больш чым за 1400 загінулых у Нэпале. Яшчэ каля 50 чалавек загінулі ў суседніх краінах: Індыі, Кітаі і Бангладэш.